Search

Home > euroradiofm > Аліна Харысава. ЕС заклікаюць змяніць стаўленне да Лукашэнкі. Адгукнуліся з Гаагі
Podcast: euroradiofm
Episode:

Аліна Харысава. ЕС заклікаюць змяніць стаўленне да Лукашэнкі. Адгукнуліся з Гаагі

Category: Society & Culture
Duration: 00:43:29
Publish Date: 2026-03-17 13:47:02
Description: Адсутнасць рэакцыі з боку Еўрасаюза на “гуманны жэст” Лукашэнкі з вызваленнем 18 вязняў напярэдадні 8 сакавіка выклікала абурэнне лукашэнкаўскага міністра Рыжанкова. Маўляў, Еўропа, чаму не выказваеш удзячнасць?! І гэта стала сведчаннем як таго, што рэжым прагне распачаць і з Еўропай гандаль палітвязнямі, так і таго, што ЕС адступаць ад сваіх умоў не збіраецца. Паралельна з сігналамі з Мінска давесці еўрапейскім палітыкам неабходнасць змены палітыкі адносна рэжыму Лукашэнкі спрабуюць і пэўныя прадстаўнікі дэмсіл. Але пакуль рэакцыя на закіды аб змене палітыкі адносна Лукашэнкі прыйшла толькі з Гаагі. Дакладней, з Міжнароднага крымінальнага суда. Чаму ЕС “не рэагуе на гуманнасць Лукашэнкі” і ці вераць на Захадзе, што з дапамогай ціску можна вызваліць людзей? Як распачатая МКС справа адносна злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму ўплывае на рыторыку прыхільнікаў “перагарнуць старонку” і прапаганды? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава
Total Play: 0