Search

Home > euroradiofm > Роза Турарбекава. Вайсковы плацдарм Расіі: Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь Пуціну?
Podcast: euroradiofm
Episode:

Роза Турарбекава. Вайсковы плацдарм Расіі: Лукашэнка канчаткова здаў Беларусь Пуціну?

Category: Society & Culture
Duration: 00:45:48
Publish Date: 2026-02-02 11:12:09
Description: Паводле даклада амерыканскай разведкі для Кангрэса ЗША, Беларусь ператварылася ў практычна паўнапраўную частку расійскай вайсковай інфраструктуры ва Усходняй Еўропе. Цяпер Мінск трэба разглядаць не проста як партнёра, а як перадавы вайсковы плацдарм Расіі. Еўракамісія падпісала пагадненне з Радай Еўропы аб выдзяленні 10 мільёнаў еўра на стварэнне групы STAT, якая мае падрыхтаваць трыбунал у справе ваенных злачынстваў супраць Украіны. Гэта датычыць і Беларусі як краіны-суагрэсара. А ў Кіеве і Офісе Ціханоўскай вызначаюцца з датай сустрэчы кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і прэзідэнта Украіны. Чым небяспечны для Пуціна і Лукашэнкі трыбунал, на стварэнне якога Еўракамісія выдзяляе неабходныя сродкі, і якія змены адбываюцца ў рэгіянальнай палітыцы Украіны? Ці будзе Кіеў і надалей “злаваць дзеда”, і чаго чакаць ад сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага? Што засталося ад суверэнітэту Беларусі, і як можа даклад амерыканскай разведкі паўплываць на перамовы Вашынгтона і Мінска? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
Total Play: 0