Search

Home > euroradiofm > Каміль Клысінькі. Ці пойдзе ЕС на гандаль з Лукашэнкам за палітвязняў, і пры чым тут вайна
Podcast: euroradiofm
Episode:

Каміль Клысінькі. Ці пойдзе ЕС на гандаль з Лукашэнкам за палітвязняў, і пры чым тут вайна

Category: Society & Culture
Duration: 00:32:41
Publish Date: 2026-01-30 12:32:25
Description: На мерапрыемствах, прысвечаных гадавіне паўстання 1863 года, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі казаў, у тым ліку, пра сённяшнюю барацьбу беларусаў за сваю свабоду і пра палітвязняў. Пра тое, што іх неабходна выцягваць з лукашэнкаўскіх турмаў. З іншага боку, мы чуем заклікі да ЕС распачаць перамовы з Лукашэнкам, каб наўзамен санкцый вызваляць людзей з-за кратаў. Чым цікавыя выказванні прэзідэнтаў Польшчы, Літвы і Украіны ў адрас Беларусі і беларусаў, якія прагучалі апошнімі днямі? Ці гатова Польшча пайсці на ўступкі Лукашэнку дзеля вызвалення важных для яе палітвязняў і ці пойдзе ЕС на змену сваёй палітыкі адносна Лукашэнкі? Чаму Зяленскі змяніў сваё стаўленне да дэмсіл, і якіх новых пагроз з боку Лукашэнкі і Пуціна варта чакаць суседзям Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).
Total Play: 0