Search

Home > euroradiofm > Ігар Кізім. Чаму Кіеў вырашыў “злаваць дзеда”, і як далёка ў гэтым Украіна пойдзе
Podcast: euroradiofm
Episode:

Ігар Кізім. Чаму Кіеў вырашыў “злаваць дзеда”, і як далёка ў гэтым Украіна пойдзе

Category: Society & Culture
Duration: 00:55:55
Publish Date: 2026-01-30 14:08:14
Description: Зварот да беларускай тэмы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага шмат для каго стаў нечаканасцю. Для кагосьці прыемнай, для пэўных асоб — не вельмі. Бо гаварыў Зяленскі пра пагрозу з тэрыторыі Беларусі і з боку Лукашэнкі і яго рэжыму, пра барацьбу за свабоду беларускага народа, пра палітвязняў. І яшчэ больш нечакана асабіста запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Кіеў. Што спарадзіла размовы пра “вокны магчымасцей” для дэмсіл і беларусаў, пра змены стаўлення Кіева да Лукашэнкі і нават пра магчымасць стварэння беларускай вызвольнай арміі на базе Палка імя Каліноўскага! Што насамрэч стала прычынай змены стаўлення Зяленскага да беларускай тэмы і дэмсіл, і чаму была ініцыявана сустрэча з Ціханоўскай? Чаму Кіеў раптоўна асмялеў і перастаў баяцца раззлаваць Лукашэнку? Ці будзе супраца Банкавай і дэмсіл працяглай, і якая Украіне ад такой супрацы карысць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі, экс-амбасадар па асаблівых даручэннях па Беларусі МЗС Украіны Ігар Кізім.
Total Play: 0