Search

Home > euroradiofm > Рыгор Астапеня. Ці купіцца Трамп на прапанову выцягнуць Лукашэнку з кішэні Пуціна
Podcast: euroradiofm
Episode:

Рыгор Астапеня. Ці купіцца Трамп на прапанову выцягнуць Лукашэнку з кішэні Пуціна

Category: Society & Culture
Duration: 00:47:23
Publish Date: 2026-01-15 13:58:35
Description: Размяшчэнне Беларусі азначае, што яна адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі. Наша краіна можа альбо служыць платформай для расійскіх пагроз у адрас Украіны і краін NATO ва Усходняй Еўропе, альбо выступаць у якасці "буфера", які дапамагае знізіць напружанасць у рэгіёне. Але дзеянні Лукашэнкі паказваюць, што ў Захаду няма іншага выбару, акрамя як разглядаць Беларусь у якасці патэнцыйнага "расійскага плацдарма" для нанясення ўдараў па NATO. Аднак жа гэта сітуацыя не падабаецца не толькі суседзям Беларусі, але і самому Лукашэнку… Як Беларусь успрымаецца сёння ў свеце, і чаму гэта не падабаецца не толькі нашым суседзям і большасці беларусаў, але і Лукашэнку? Ці магчымае яшчэ “Ператварэнне Беларусі з расійскага актыву ў буферную дзяржаву для еўрапейскай бяспекі” і што для гэтага неабходна зрабіць? Якую ролю ў змене пазіцыянавання Беларусі іграе Трамп, перамовы Мінска з Вашынгтонам і Масква? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар “Беларускай ініцыятывы” Chatham House Рыгор Астапеня
Total Play: 0