|
Description:
|
|
Актыўнасць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа кагосці радуе, а кагосці і насцярожвае. Ці нават расчароўвае. Бо калі затрыманне кіраўніка Венесуэлы і актыўнасці трампаўскай адміністрацыі на венесуэльскім кірунку можна (не азіраючыся на непаразуменні адносна міжнароднага права) патлумачыць, то "танцы" Вашынгтона вакол тэмы Грэнландыі такога разумення ў пераважнай большасці назіральнікаў не выклікаюць. А адказ Трампа на пытанне: “Калі ён аддасць загад арыштаваць Пуціна?” расчараваў мільёны людзей…
Чаму пытанні дэмакратыі не цікавяць Трампа і ці атрымаецца ў яго павялічыць свой рэйтынг сярод выбарцаў “венесуэльскай кампаніяй”? Ці будзе вайна за Грэнландыю і як жаданне Трампа атрымаць гэтую “выспу” змяняе свет? Якіх яшчэ сюпрызаў чакаць ад Трампа ў 2026 годзе і чаму ён не хоча дзейнічаць у дачыненні Пуціна і Лукашэнкі гэтак жа, як з Мадура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі |