Search

Home > euroradiofm > Вольга Лойка. Ад працоўных мігрантаў да расійскай малочкі: што чакае эканоміку
Podcast: euroradiofm
Episode:

Вольга Лойка. Ад працоўных мігрантаў да расійскай малочкі: што чакае эканоміку

Category: Society & Culture
Duration: 00:40:21
Publish Date: 2026-01-12 13:20:53
Description: Сітуацыя на рынку працы змяняецца: замест недахопу працоўных рук прыходзіць (ці вяртаецца) жорсткая канкурэнцыя за працоўныя месцы. Але гэта не азначае, што да Беларусі нарэшце даехалі лукашэнкаўскія 150 тысяч працоўных мігрантаў з Пакістана. Ці што рэжым нешта рэальнае зрабіў для вяртання на радзіму тых, хто выехаў з розных прычын з Беларусі цягам апошніх 5 гадоў, — спыніліся рэпрэсіі, а з турмаў на волю выйшлі асуджаныя па палітычных прычынах. Гэтага нічога няма. Проста і новае пакаленне дасягнула “працоўнага ўзросту”, і патрэбы ў працоўных руках зменшыліся. Што насамрэч стала прычынай змены сітуацыі на рынку працы і што рабіць з працоўнымі мігрантамі ў сітуацыі ўзрастання канкурэнцыі на гэтым рынку? Калі чакаць продажу часткі беларускай калійкі кампаніям з ЗША і што яшчэ можа зацікавіць Трампа ў Беларусі? Ці варта чакаць, што ў 2026 годзе вызваленне не толькі працягнуцца, але і пачне змяншацца ўзровень рэпрэсій, як сцвярджаюць асобныя эксперты? Пра гэта і шмат што іншае разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, былой палітзняволенай Вольгай Лойка
Total Play: 0