Search

Home > euroradiofm > Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара
Podcast: euroradiofm
Episode:

Зміцер Дзядзенка: быць гаспадаром на сваёй зямлі — такая мая ідэя і мара

Category: Society & Culture
Duration: 00:46:18
Publish Date: 2026-01-08 11:06:56
Description: 8 студзеня ў эфіры Еўрарадыё — краязнаўца, пісьменнік, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца Зміцер Дзядзенка. Прыціснуць грамадства заўсёды можна. Можна прайсціся асфальтаўкладчыкам і вынішчыць усё, што ўладам падаецца небяспечным і падазроным. Напрыклад, цікаўнасць да свайго — сваёй нацыянальнай літаратуры, мовы, гісторыі, традыцый. Але гэта не азначае, што такая цікаўнасць будзе вынішчаная канчаткова і назаўжды. Пройдзе час, узнікнуць спрыяльныя ўмовы — і ўсё гэта вяртаецца. Вернецца і гэтым разам, перакананы Зміцер Дзядзенка. Пра тое, ці дае літаратура адказы на пытанні пра ідэнтычнасць, як захаваць веру ў лепшае падчас цёмных часоў і навошта нам заставацца вернымі сваёй Айчыне, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Дзядзенкам.
Total Play: 0