Search

Home > euroradiofm > Валерый Кавалеўскі. Ці працягнуцца перамовы ЗША з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні
Podcast: euroradiofm
Episode:

Валерый Кавалеўскі. Ці працягнуцца перамовы ЗША з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні

Category: Society & Culture
Duration: 00:45:14
Publish Date: 2026-01-08 12:50:14
Description: Праведзеную ў Венесуэле вайскоўцамі ЗША аперацыю па затрыманні Нікаласа Мадура беларусы адразу пачалі “прымяраць” на Лукашэнку і Беларусь. Вось толькі тое, як сябе павёў Вашынгтон адносна палітычнага рэжыму ў Венесуэле, хутка астудзіла “гарачыя галовы”. А пераарыентацыя ўвагі прэзідэнта ЗША на Заходняе паўшар’е паставіла пад пытанне працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і далейшага вызвалення палітвязняў. Аперацыя ЗША ў Венесуэле і яе наступствы для Беларусі і дэмакратычнага руху — чаго чакаць? Ці працягнуцца перамовы Вашынгтона з Мінскам і ці будуць новыя вызваленні палітычных вязняў? У чым выяўляецца рассінхрон палітыкі Захаду па Беларусі і ці магчыма пераадолець рызыкі? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва, сябрам кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Валерыем Кавалеўскім
Total Play: 0