Search

Home > euroradiofm > Вольга Такарчук. Нельга абмяркоўваць: ад Офіса да Сяргея Ціханоўскага і тэм табу
Podcast: euroradiofm
Episode:

Вольга Такарчук. Нельга абмяркоўваць: ад Офіса да Сяргея Ціханоўскага і тэм табу

Category: Society & Culture
Duration: 00:43:09
Publish Date: 2025-12-08 12:48:14
Description: Дзякуючы намаганням перамоўшчыкаў з ЗША на волю працягваюць выходзіць палітычныя вязні — і тыя, каго “абудзіў” 2020 год, і тыя, хто быў актыўны не толькі ў 2020 годзе, але і значна раней. Каго мы называем актывістамі, але прадстаўнікамі старой апазіцыі. І гэтыя людзі даволі хутка вяртаюцца да актыўнага грамадска-палітычна жыцця, але ўжо за мяжой, куды іх з-за кратаў выпхнуў лукашэнкаўскі рэжым. А чым больш актыўных людзей, тым больш меркаванняў выносіцца ў публічную сферу і дыскусій ствараецца. У тым ліку і ў дачыненні да тых нядаўніх палітвязняў, якія пайшлі ў палітыку. Часам не зусім разабраўшыся ў зменах, якія нас напаткалі за апошнія пяць гадоў. Як чалавека змяняе турма і ці трэба адразу па вызваленні акунацца ў грамадскую і палітычную актыўнасць? Чаму некаторыя з вызваленых апошнім часам палітвязняў выказваюць незадаволенасць дзейнасцю дэмакратычных структур, што не так робяць гэтыя структуры? Чаго чакалі беларусы ад Сяргея Ціханоўскага і чаму цяпер незадаволеныя ім? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
Total Play: 0