Search

Home > euroradiofm > Аляксандр Фрыдман. На мяжы вайны: ці атрымалася ў Пуціна запалохаць Еўропу сваімі дронамі
Podcast: euroradiofm
Episode:

Аляксандр Фрыдман. На мяжы вайны: ці атрымалася ў Пуціна запалохаць Еўропу сваімі дронамі

Category: Society & Culture
Duration: 00:50:15
Publish Date: 2025-09-23 12:56:57
Description: Пуцін працягвае пагражаць Еўропе прымяненнем любой зброі ў выпадку будзь-якой пагрозы Расіі. Вось толькі пакуль пагроза сыходзіць выключна ад Расіі — то іх самалёт праляціць там, дзе не мусіць лётаць, то ваенны карабель зойдзе ў забароненыя воды, то іх БПЛА выпадкова “выскачаць” у паветранай прасторы Польшчы, Румыніі ці яшчэ дзе. І пакуль НАТА збірае камісіі для расследвання гэтых інцыдэнтаў, польскае кіраўніцтва ў асобах Сікорскага і Туска заяўляе — любы расійскі самалёт, ракета ці дрон, які парушыць неба Польшчы, будзе збіты… Ці сапраўды Еўропа саспела да таго, каб рашуча рэагаваць на расійскія правакацыі і ці ўсе краіны НАТА на гэта гатовыя? Ці будуць такія дзеянні працаваць на эскалацыю канфлікта і ці не менавіта гэтага і хоча Масква? Якую ролю ў гэтым супрацьстаянні адыгрывае Беларусь і ці заўважныя змены адносінаў да Беларусі ў Еўропе? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
Total Play: 0