|
Description:
|
|
"Вайна ва Украіне можа пачацца з дня на дзень", — такі парадак дня на некалькі тыдняў трывала асталяваўся ў сусветных СМІ. На імавернасць канфлікту ўскосна паказваюць інсайды з Захаду і манеўры войскаў на расійска-беларускіх вучэннях "Саюзная рашучасць". З тэрыторыі Украіны тым часам эвакуююць замежных грамадзян і офісы замежных ведамстваў.
Чым Украіна гатовая сустрэць патэнцыяльнага праціўніка? Як украінцы адрэагуюць на беларускія войскі, калі тыя ўмяшаюцца ў ход баявых дзеянняў? На вострыя пытанні ў інтэрв'ю Еўрарадыё адказвае дырэктар Украінскага інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда. |