Search

Home > euroradiofm > Дыскрымінацыя моладзі: ці "перагарнулі старонку" беларускія студэнты?
Podcast: euroradiofm
Episode:

Дыскрымінацыя моладзі: ці "перагарнулі старонку" беларускія студэнты?

Category: Society & Culture
Duration: 00:35:51
Publish Date: 2022-02-16 10:52:13
Description: Беларускія студэнты масава ўдзельнічалі ў пратэстах — і масава пацярпелі ад рэпрэсій. Сотні прайшлі праз ізалятары, дзясяткі — праз крымінальныя справы. Па стане на 12 лістапада 2021-га (год ад першых затрыманняў па "справе студэнтаў") было зафіксавана 492 выпадкі затрымання студэнтаў і студэнтак і 529 выпадкаў ціску з боку адміністрацый ВНУ. 296 з іх скончыліся адлічэннем. Гэта ўсё справакавала студэнцкую эміграцыю з краіны. 439 палітвязняў маюць дату нараджэння пасля 1 студзеня 1986 года. То-бок з’яўляюцца маладымі людзьмі. Як на гэты беспрэцэдэнтны наступ на правы беларускай моладзі рэагуюць у свеце? Як на сітуацыю спрабуюць уплываць прадстаўнікі няўрадавых арганізацый — і што яны ўвогуле могуць зрабіць? Ці ўплываюць рэпрэсіі на месцы беларускіх ВНУ ў сусветных рэйтынгах? Абмяркоўваем гэтыя і іншыя пытанні з міжнародным сакратаром "РАДА" Лявонам Марозавым і сакратаркай па знешніх сувязях ЗБС Дар'яй Рублеўскай.
Total Play: 0