Search

Home > euroradiofm > Антон Сарокін. Ганебнае злачынства Пуціна: інтэрв'ю з айцішнікам з Расіі
Podcast: euroradiofm
Episode:

Антон Сарокін. Ганебнае злачынства Пуціна: інтэрв'ю з айцішнікам з Расіі

Category: Society & Culture
Duration: 00:33:14
Publish Date: 2022-03-28 12:42:49
Description: 26 сакавіка ў часе маршу, прысвечанага Дню Волі беларусаў, да расійскай амбасады ў Варшаве прыйшлі жыхары Ніжняга Ноўгарада. Яны асудзілі палітыку Крамля і заявілі, што Пуцін і яго "васалы" — гэта не Расія. Сярод гэтых людзей апынуўся IT-спецыяліст Антон Сарокін, які жыве ў Варшаве ўжо паўгода. "На мітынгі хаджу не як прадстаўнік якога-небудзь руху, а як грамадзянін Расіі. Лічу ваенную агрэсію Пуціна ў дачыненні да Украіны ганебным злачынствам", — кажа ён. Ці шмат расіян выступаюць супраць нападу Пуціна на Украіну і як зразумець тых, хто яе падтрымлівае? Што робяць першыя, каб перашкодзіць свайму кіраўніку? Чым канчаюцца публічныя выступы рускіх апазіцыянераў? Як прасоўваецца падпольная барацьба? Што павінна здарыцца, каб вайна скончылася, і якой будзе Расія праз 10 гадоў? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукаем у эфіры Еўрарадыё.
Total Play: 0